Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў з рабочай паездкай Гродна, дзе пабываў на прадпрыемстве «Гродна Азот», адкуль з'ехаў з незвычайным падарункам — наборам угнаенняў, паведамляе БелТА.

Лукашэнку падарылі набор угнаенняў, якія як раз і вырабляюць на прадпрыемстве. У набор у тым ліку ўвайшлі сумесь для ўгнойвання амафаскамід, сульфат амонію і карбамід.

Лукашэнка плануе пратэставаць прэпараты на сваім прысядзібным участку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0