19 чэрвеня — апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатуры на пасаду прэзідэнта. Каманда Віктара Бабарыкі паведамляе, што збіраецца падаць у ЦВК 380 тысяч правераных подпісаў.

На сёння сабрана 368 тысяч. Гэта рэкордная колькасць падтрымкі, калі параўноўваць з іншымі дэмакратычнымі кандыдатамі на ўсіх ранейшых прэзідэнцкіх выбарах.

У 1994 годзе тагачасны прэм'ер Вячаслаў Кебіч падаў 371 967 подпісаў.

Большыя лічбы дэманстравалі ініцыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі ў той час, калі ён узначальваў краіну. 

Чытайце таксама: Колькі подпісаў збіралі дэмакратычныя кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах? Лідар — Пазняк ТАБЛІЦА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0