Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка ў эфіры расійскай радыястанцыі «Эхо Москвы» абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі. Гаворка зайшла пра дзеянні на выпадак яго магчымай нерэгістрацыі.

Віктар Бабарыка, фота Надзеі Бужан

Віктар Бабарыка, фота Надзеі Бужан

— Мы сабралі і будзем падаваць больш за 300 тысяч. І калі па нейкіх — я нават не ўяўляю па якіх — прычынах можа адбыцца нерэгістрацыя, то ў нас ёсць некалькі варыянтаў развіцця падзей. Пачынаючы з таго, што мы будзем аспрэчваць гэта рашэнне ў судзе. У нас ёсць пераканаўчыя доказы адпаведнасці ўсіх працэдур, якія мы прайшлі.

— Мы размаўляем з вамі з таго горада, дзе жывых людзей прыводзілі ў якасці сведчання, што гэта яны паставілі подпісы. І тым не менш кандыдаты не былі зарэгістраваныя. 

— Я згодны. Але не ведаю, колькі ў вас [прыходзіла], уявіце, што прыйдзе 300 тысяч чалавек.

— У нас у Маскве гэта б дакладна назвалі «майданам». І дзейнічалі б адпаведным чынам.

— Пачакайце. Усё залежыць ад таго, як яны прыйдуць. Ёсць шмат варыянтаў прыйсці спакойна, з падачай скаргі.

— У нас ніхто спакойна не прыходзіў.

— Беларусы — спакойныя людзі, усё будзе нармальна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0