У Гродзенскім раёне ўвечары 16 чэрвеня здарылася аварыя, а якой загінула маленькая пасажырка, піша hrodna.life

Каля 21:30 вечара на 15-м кіламетры трасы Гродна — Сапоцкін 28-гадовая жанчына на «Фордзе» не справілася з кіраваннем і з’ехала ў кювет, аўтамабіль перакуліўся. Машына ехала з боку вёскі Рацічы.

На заднім сядзенні знаходзілася пяцігадовая дзяўчынка. Ад атрыманых у аварыі траўмаў яна памерла ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы. Пасажырка была ў дзіцячым аўтакрэсле (бустары).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0