Скрыншот АНТ
Пра гэта міністр культуры Юрый Бондар сказаў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай правядзенню «Славянскага базару», піша Tut.by.
«Нармальныя людзі [ходзяць] без маскі. Рассаднік мікробаў, — мовіў міністр, уваходзячы ў прэс-цэнтр Дома прэсы. — Нікога не хачу пакрыўдзіць, але не магу дыхаць. Нешта перашкаджае. Вось [дырэктар фестывалю] Лапіцкі — ніякіх масак. Сучасны малады чалавек».
Сёння стала вядома, што «Славянскі базар» у Віцебску пройдзе з 16 па 20 ліпеня і толькі на адкрытых пляцоўках (раней былі даты з 13 па 21 ліпеня). Адмененыя таксама сольныя канцэрты расійскіх поп-зорак.





