Кабінет міністраў Украіны аднавіў пешаходныя і аўтамабільныя зносіны з Беларуссю і Расіяй у пунктах пропуску Дольск (Мохра, Іванаўскі раён з боку Беларусі) і Вільча (Аляксандраўка з боку Беларусі, Нараўлянскі раён).

Адпаведнае рашэнне прынята на пасяджэнні ўрада ў сераду, паведамляе Interfax.

Па словах міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава, такое рашэнне звязана з паступовым паслабленнем каранцінных мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0