У інтэрнэце працягваюцца абмеркаванні наконт таго, колькі подпісаў у рэальнасці сабралі Ганна Канапацкая, Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Чэрачань.

Усе яны дэкларуюць, што сабралі неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў. Але зусім мала хто бачыў іхніх зборшчыкаў на вуліцах гарадоў на пікетах, а тым больш — падчас пакватэрнага абыходу. З гэтай прычыны і ўзнікаюць сумневы ў праўдзівасці звестак.

Чытайце таксама. Каардынатар Канапацкай: Сабрана не больш за 10 тысяч подпісаў

«НН» апытала некалькіх чалавек, якія збіралі подпісы за Сяргея Чэрачня ў рэгіёнах, каб даведацца наколькі ўдала праходзіла іх праца.

Чым характэрная асаблівасць Чэрачня ад іншых кандыдатаў, што ён не проста абяцае плаціць грошы зборшчыкам (па 1 рублі за подпіс), але і выконвае абяцанне своечасова. Таму ягоныя зборшчыкі ў асноўным задаволеныя супрацай і гавораць пра свайго кандыдата добрае. У гэтым жа ёсць і адваротны бок: зборшчыкі зацікаўленыя называць большыя лічбы, каб у выніку мець лепшае ўзнагароджанне за сваю працу.

Чытайце таксама: Бізнэсмен-камуніст, які падабраў партыю Шушкевіча, сабраўся ў прэзідэнты. Што гэта за фрукт?

Чытайце таксама. Кандыдат у прэзідэнты Чэрачань распавёў, як быў камуністам, дэмакратам і афіцыянтам у Крыме. Вялікая гутарка

Чытайце таксама. Дасведчаны зборшчык: Канапацкая, Чэрачань і Дзмітрыеў сабралі 1500-3000 подпісаў, не больш

Сяргей Чэрачань з прыхільніцамі. Фота Надзеі Бужан

Сяргей Чэрачань з прыхільніцамі. Фота Надзеі Бужан

Пятро Мігурскі адказваў за збор подпісаў за Сяргея Чэрачня ў Магілёве. Каардынатар прызнаецца, што атрымалася сабраць 1263 подпісы.

Падчас парламенцкай кампаніі-2019 у Магілёве і раёне было 324 819 выбарцаў. Агулам па ўсёй краіне — 6 870 990 выбарцаў.

Гэта значыцца, што калі б па ўсёй Беларусі збіралі подпісы ў тым жа тэмпе, што ў Магілёве, у Чэрачня было б агулам 26 716 подпісаў.

Мігурскі таксама кажа пра 1108 подпісаў, якія ўдалося сабраць на ўсходзе Магілёўшчыны — Хоцімск, Краснаполле, Крычаў…

Ён прызнаецца, што ў многіх раённых цэнтрах, такіх як Бялынічы ці Быхаў, каманда Чэрачня змагла сабраць усяго па некалькі подпісаў.

Мігурскі не ведае, колькі было сабрана, напрыклад, у Бабруйску і Горках, бо гэтым займалася зусім іншая група.

Алег Філеня каардынаваў збор подпісаў за лідара «Грамады» ў частцы раёнаў Віцебска. Ён сцярджае, што ягоная каманда змагла сабраць 2500 подпісаў.

Пётр Канстанцінаў у Жлобіне называе лічбу 500-600 подпісаў. «Ну як, за Чэрачня распісваліся слабаваценька. За Ціханоўскую лепш. За Ціханоўскую, наколькі ведаю, сабралі больш за 2 тысячы ў Жлобіне. За Чэрачня збірала подпісы толькі адна жанчына, яе цалкам хапала».

У Жлобінскім раёне каля 75 тысяч выбарцаў. Калі б па ўсёй краіне было так шмат прыхільнікаў Чэрачня, як там, палітык сабраў бы агулам 45-55 тысяч подпісаў.

Наталля Галаніна з Брэста выходзіла з пікетам за Чэрачня на ажыўленую вуліцу Савецкую па выхадных. Кажа, што ў першы час распісваліся слаба, але пасля пікета ў падтрымку Ціханоўскай стала значна болей ахвотных. Агулам за стаянне на пікеце за некалькі выхадных Галаніна змагла сабраць каля 400 подпісаў.

Яна кажа, што рэальна за Чэрачня ў Брэсце збіралі 6-7 чалавек. У асноўным гэта актывісты палітычных партый: сацыял-дэмакраты і камуністы са «Справядлівага свету».

Самую неверагодную лічбу назваў Васіль Бераснеў з Оршы. Па ягоных словах, там у падтрымку Чэрачня ўдалося сабраць аж 5000 подпісаў (ад 119 тысяч выбарцаў з Оршы і раёна). Выглядае зусім непраўдападобна — пры такіх тэмпах па ўсёй краіне ў Чэрачня ўжо было б пад 300 тысяч подпісаў. Для параўнання, паводле інфармацыі «НН», штаб нашмат больш папулярнага Валерыя Цапкалы падаў у Оршы 450 подпісаў.

Нават па гэтых лічбах можна зрабіць пэўныя высновы, ці атрымліваецца ў Чэрачня ў рэальнасці сабраць неабходныя 100 тысяч.

Чытайце таксама: Вы верыце, што Дзмітрыеў-Канапацкая-Кісель-Чэрачань маглі сабраць па 100 тысяч подпісаў?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?