У камандзе Віктара Бабарыкі «НН» паведамілі, што ўвечары 16 чэрвеня суд Маскоўскага раёна разглядаў скаргі Святланы Купрэевай і яе адваката на затрыманне. Пасяджэнне адбывалася пры зачыненых дзвярах, скаргі былі адхіленыя.

Святлана Купрэева. Фота facebook.com

Святлана Купрэева. Фота facebook.com

Абвінавачанне Святлане Купрэевай пакуль не выставілі. У СІЗА КДБ яна знаходзіцца ад 11 чэрвеня ў якасці падазраванай.

«Дачыненне Купрэевай да якіх-небудзь супрацьзаконных дзеянняў выклікае вялікія сумневы, паколькі яна не працавала ні ў Белгазпрамбанку, ні ў адной з фірмаў, дзе праходзілі ператрусы. Яна толькі з'яўляецца сяброўкай Віктара Бабарыкі», — гавораць у штабе.

«Штаб Віктара Бабарыкі патрабуе спыніць бесчалавечны пераслед сваіх прыхільнікаў», — адзначаецца ў заяве.

Адвакат яшчэ ні разу не змог трапіць да Купрэевай. Адносна гэтага факта была пададзена скарга ў Генеральную пракуратуру.

Святлана Купрэева — сябра сям’і Віктара Бабарыкі, а таксама каардынатар ініцыятыўнай групы кандыдата па адным з раёнаў Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?