Сёння, 17 чэрвеня, на вытворчасць крамы symbal.by прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Цэнтральнага раёна Мінска. Па выніках праверкі ўладальнікі атрымалі патрабаванне з 18 чэрвеня прыпыніць працу вытворчасці да ліквідацыі парушэнняў, паведамляе Павел Белавус.

У дакуменце, дзе на дзве старонкі распісаныя парушэнні, напісана, што дзейнасць крамы «стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычыненні шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю».

Дакумент падпісаны галоўным санітарным доктарам Цэнтральнага раёна Мінска Сярэдзічам.

Паколькі фізічна і тэхнічна крама не можа аператыўна выканаць тысячы замоў, якія прыйшлі за апошні тыдзень на прадукцыю з дызайнам «ПСІХОЗ%», крама пакідае ў продажы на сайце symbal.by толькі тую прадукцыю, якая на дадзены момант рэальна ёсць у наяўнасці.

Нагадаем, 12 чэрвеня супрацоўнікі Савецкага РАУС горада Мінска забралі ў кур'ера крамы symbal.by Максіма Блізнюковіча 419 цішотак з надпісам «ПСІХОЗ%».

15 чэрвеня ў памяшканне крамы symbal.by завіталі з праверкай супрацоўнік аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Савецкага РУУС Мінска разам з чатырма галоўнымі дзяржаўнымі падатковымі інспектарамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0