Прызначаны на красавік візіт у Беларусь камісара ЕЗ па замежных сувязях і палітыцы суседства Беніты Ферэра‑Вальднэр адкладаецца.
Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў Менску начальнік упраўлення інфармацыі — прэс‑сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў.
«Зараз бакі працуюць над новымі датамі візіту Ферэра‑Вальднэр у Беларусь», — адзначыў Папоў.
Нагадаем, што візіт камісара ЕЗ у Менск адкладаецца ўжо ў другі раз. Спачатку Ферэра‑Вальднэр планавала наведаць Беларусь 12‑13 сакавіка, аднак за некалькі дзён да прыезду камісара было заяўлена, што візіт адкладзены да сярэдзіны красавіка.