Прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абвергла інфармацыю, што палітзняволены Павел Севярынец ускрыў сабе вены ў знак пратэсту супраць нясцерпных умоваў утрымання.

«Канваір на маніторы відэаназірання яшчэ тыдзень таму ўбачыў, як Севярынец цёрся рукой аб краты ў камеры, — паведаміла МУС. — Дзеянні былі спыненыя міліцыянтам і выкліканы медработнік, толькі дапамога не спатрэбілася.

Дадаткова паведаміць няма чаго. Любую іншую інфармацыю варта расцэньваць як ілжывую.

Кіраўніцтвам ГУУС Мінгарвыканкама прынята рашэнне аб правядзенні праверкі па факце распаўсюджвання заведама лжывай інфармацыі», — паведамляе прэс-служба.

І прыкладае фота Паўла Севярынца, якое, як сцвярджаецца, было зробленае ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. На правай руцэ ў яго відаць ці то драпіна, ці то след ад парэзу:

Чытайце таксама: Сябры Севярынца: ён ускрыў вены ў карцары ў знак пратэсту супраць катаванняў. Сям'я: Павел падрапаў руку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0