На маёмасць прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі і яго сына Эдуарда накладзены арышт. 

Адпаведныя пастановы 18 чэрвеня падпісаў начальнік першага аддзела першага ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Дзмітрый Дзягілеў. Такая інфармацыя ўнесена ў Дзяржаўны рэестр нерухомасці.

Гаворка ідзе як мінімум пра дом у вёсцы Мачаны Лагойскага раёна, дом у Цнянцы, кватэру ў Мінску.

Маёмасць арыштаваная і перададзеная Бабарыкам пад адказнае захоўванне. Аднак любыя ўгоды з ёй забароненыя.

Дом Бабарыкаў у Мачанах, фота Надзеі Бужан

Дзмітрый Дзягілеў быў пераведзены ў Мінск некалькі гадоў таму з Наваполацка. Пры гэтым ён застаецца ў Наваполацку мясцовым дэпутатам.

Дзмітрый Дзягілеў, фота novaya.by

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?