Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Ужо былы прэтэндэнт у прэзідэнты музыка Алесь Таболіч сумленна прызнаў, што не сабраў 100 тысяч подпісаў і здымаецца з выбараў. Адпаведную заяву ён змясціў у фэйсбуку.

«На жаль, не ўсе кандыдаты ў прэзідэнты мелі выразную пазіцыю па пытаннях незалежнасці, суверэнітэту і нацыянальнай ідэі. Спрабуючы спадабацца з усіх бакоў, многія забываюць, што Беларусь — гэта не фірма, а яе незалежнасць і суверэнітэт не могуць быць прадметам гандлю і ставіцца пад пагрозу», — зазначыў Таболіч.

Не абапіраючыся на шматвяковую гісторыю, на нацыянальны падмурак, нельга пабудаваць будучыню. Гісторыя, нацыянальныя каштоўнасці і незалежнасць павінны аб’яднаць беларусаў. Але тое, з чым мы сутыкаемся апошнім часам, ні ў якім разе не аб'ядноўвае нас і не стварае годных умоў для жыцця і творчасці.

Таболіч заклікае таксама ўсіх кандыдатаў сесці за стол перамоваў, каб спакойна і мудра абмеркаваць праблемы, што наспелі ў грамадстве і «прыйсці да адэкватных рашэнняў на карысць Бацькаўшчыны і народу нашай краіны. Выбары павінны быць без ціску, рэпрэсій, пераследу — з роўнымі ўмовамі для ўсіх кандыдатаў!»

Таболіч здымае сваю кандыдатуру і зазначае, што падтрымае таго кандыдата, які будзе мець блізкую яму і яго паплечнікам пазіцыю па захаванні і абароне незалежнасці Беларусі, па зберажэнні традыцый і нацыянальных каштоўнасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0