У дадатак да петыцыі на Change.org з'явілася іншая на Petitions.by, якая мае юрыдычную вагу і будзе накіравана ў дзяржаўныя органы.

Петыцыя на Change.org з патрабаваннем вызваліць Віктара Бабарыку з'явілася ў чацвер, па стане на раніцу нядзелі яе падпісалі ўжо больш за 203 тысячы чалавек. 

«Мы, грамадзяне Беларусі, патрабуем вызваліць з-пад варты кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Віктара Бабарыку і спыніць пераследы ў дачыненні да дадзенага кандыдата, членаў яго сям'і, сяброў, былых калег, удзельнікаў ініцыятыўных груп, зборшчыкаў подпісаў і любых грамадзян, якія падтрымліваюць яго ў ролі кандыдата на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Затрыманне Віктара Бабарыкі з'яўляецца грубым парушэннем чалавечых правоў у дачыненні да самога Віктара Бабарыкі, а таксама грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія жадаюць аддаць свой голас за яго на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

Мы патрабуем забяспечыць законнасць і роўныя магчымасці для правядзення выбарчай кампаніі ўсіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Беларусі», — заклікаюць аўтары петыцыі. 

Аналагічная петыцыя на Petitions.by, якая мае юрыдычную вагу і будзе накіравана ў дзяржаўныя органы, на гэты момант сабрала 8000 подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0