Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Юрый Губарэвіч асуджаны на 15 сутак арышту. Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку.

«15 сутак за правядзенне пікета па зборы подпісаў. Роўна столькі адмерыў мне сёння суд Першамайскага раёна Мінска.

Пішу пра гэта не з камеры на Акрэсціна толькі таму, што пакінуў залу судовага пасяджэння не чакаючы выраку. Прысутныя ў калідоры патэнцыйныя канваіры трохі ашалелі, але нічога не маглі зрабіць, бо фармальнага рашэння на той момант не было.

Я разумею, што на фоне пераследу іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты мая гісторыя не самая выключная. Але толькі ўдумайцеся: даваць адміністратыўны арышт за тое, што звяртаўся да грамадзян і заклікаў падысці да пікета, каб паставіць подпіс. Гэтыя «выбары» дакладна ўвойдуць у гісторыю», — напісаў кіраўнік Руху «За Свабоду».

Нагадаем, што 18 чэрвеня пікет па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў сабраў столькі людзей, што чарга салідарнасці выцягнулася ад Філармоніі на плошчы Якуба Коласа да плошчы Незалежнасці, а аўтамабілі на праспекце сігналілі ў знак салідарнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0