Папулярная спявачка Лера Яскевіч, у якой амаль 300 тысяч падпісчыкаў у інстаграме, запісала шчыры зварот да сваіх слухачоў: «Я бязмежна ганаруся народам, які не баіцца паказваць сваю пазіцыю. Улада наўмысна ігнаруе наш выбар, нашу свабоду — гэта няправільна. Наш беларускі народ заслугоўвае нашмат большага. (…) Я адчуваю, што пара, мне не хочацца стаяць убаку, я хачу падтрымліваць усіх тых, хто цяпер змагаецца за свабоду і незалежнасць нашай краіны». 

«Я не магу не заўважаць тое, што ляжыць на паверхні, і тое, што адбываецца цяпер на вуліцах. Нешта глыбока ўнутры трымціць штораз, калі я бачу чарговае відэа. (…) Я прашу вас аб вашай адказнасці перад краінай і перад самімі сабой. Не грэбуйце магчымасцю прагаласаваць. Я не прашу рабіць гэта за кагосьці канкрэтнага, не. Я заклікаю вас прагаласаваць за перамены», — напісала Лера пад сваім відэа. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0