Сябры ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі спрабавалі перадаць у Камітэт дзяржаўнай бясьпекі 31 тысячу подпісаў за вылучэньне Бабарыкі ў прэзыдэнты, паведамляе Свабода.

Гэта подпісы з тых раёнаў, дзе штаб ня меў каардынатараў. Па законе падаць такія дакумэнты маюць права сам Віктар Бабарыка ці кіраўнік штабу — ягоны сын Эдуард.

Паколькі Віктар і Эдуард учора былі затрыманыя, цяпер ніхто ня можа падаць частку подпісаў у раённыя выбарчыя камісіі. Паводле апошняй інфармацыі, абодва яны ў СІЗА КДБ.

«Меркавалася, што нам удасца перадаць падпісныя аркушы Віктару ці Эдуарду ў СІЗА КДБ, каб яны іх падалі сёньня. Можа, пры канваяваваньні ці яшчэ нейкім чынам», — сказалі Свабодзе ў штабе Віктара Бабарыкі.

Але ў прыёмнай КДБ сябрам ініцыятыўнай групы адмовілі, патлумачыўшы, што гэта не кампэтэнцыя органаў дзяржаўнай бясьпекі.

Пазьней усе гэтыя подпісы адвезьлі ў ЦВК.

Там подпісы таксама не прынялі.

«Цэнтральная выбарчая камісія падпісныя аркушы не прымае», — дала пісьмовы адказ Лідзія Ярмошына.

У штабе Віктара Бабарыкі сказалі, што ў такім разе падпісныя аркушы з 31 тысячай подпісаў застануцца «на памяць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?