Абязлюдзелі вёскі, развялося звяр’я...

Звяроў цяпер у лесе — страх. Людзей у вёсках мала, гаспадаркі занепадаюць, меней тэхнікі. Дзікі на калгасную бульбу выходзяць статкамі па пяцьдзесят галоў. Казуляў многа (у нас яны завуцца проста «козы» і «казлы»), трапляюцца ласі, сталі забягаць ваўкі, якіх дваццаць гадоў не было.

Да нас прыязджаюць паляваць багатыя людзі з Расіі. Купляюць ліцэнзію, але, як заваляць лася ці дзіка, дык мяса не бяруць. Бяруць адну галаву ці іклы — на сцяну павесіць.

Раз пайшлі мы з адным такім паляўнічым па галовы на дзіка. Уначы прывёў яго на сцежку, кажу — лезь на вышку, бяспечней з вышкі страляць. А ён захацеў з зямлі, у яго ружжо саліднае было — з спецыяльнай трыногай. Проста на сцежцы стаў. Сам я ўзлез на вышку: няма дурных! Кабан адзін высунуўся, ён стрэліў, але пэўна не пацэліў. Дык на яго ўвесь статак з перапуду шухнуў. Ледзь чалавек паспеў адскочыць. Пасля як паглядзелі — ні ружжа, ні трыногі: усё ў зямлю ўтапталі за 16 м. Так і паехаў чалавек без дзічынай галавы. Добра, што свая засталася цэлая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?