Лівень у Магілёве 21 чэрвеня затапіў вуліцы горада — вадой, а дзе-нідзе і брудам. Паводле звестак МНС, за некалькі гадзін у абласным цэнтры выпала больш за палову месячнай нормы ападкаў. Гэта і выклікала моцныя затапленні — ліўнёўкі не справіліся з такім патокам вады, піша Tut.by.
Відэа Платона Хрыстовога.
Магілёўцы дзеляцца ў сацсетках фота і відэа наступстваў ліўня, які прайшоў раніцай, каля 05.30, і доўжыўся некалькі гадзін. Паводле звестак гараджан, самы высокі ўзровень вады на вуліцах назіраўся ў Кастрычніцкім раёне Магілёва: на вуліцах Сіманава ў раёне паліклінікі №8, Мікалая Астроўскага, Дзімітрава, акадэміка Паўлава, Слаўгарадской шашы, бульвары Непакорных.
Гаражы на вуліцы Дзімітрава. Фота: Андрэй Якаўлеў, vk.com/ilovemogilev
Вуліца Акадэміка Паўлава. Фота: Вова Карабкоў, vk.com/ilovemogilev
ДРБУ-128, Слаўгародская шаша. Вада месцамі вышэй калена. Фота: Дар'я Астапенка, vk.com/ilovemogilev