Фота Надзеі Бужан.
Эдуарду Бабарыку, сыну прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, прад'явілі абвінавачванне, паведамляюць у штабе палітыка, піша Інтэрфакс.
«Віктару і Эдуарду прад'яўлена абвінавачванне і абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», — гаворыцца ў паведамленні штаба.
Там адзначылі, што «пастанова аб абранні меры стрымання будзе абскарджаная».
Раней абвінавачванне было прад'яўлена Віктару Бабарыку. Як паведамляў яго адвакат Зміцер Лаеўскі, Бабарыка «катэгарычна не згодны з прад'яўленым абвінавачваннем». Абарона настойвае на яго поўнай невінаватасці.