Урад Літвы ў панядзелак вырашыў ізноў спаганяць консульскі збор з грамадзян Беларусі за разгляд хадайніцтва аб выдачы нацыянальнай візы, піша Delfi.
Збор будзе брацца са зніжкай 50%. Паводле прынятага ў 2011 годзе рашэння, такі збор наогул не спаганяўся. Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус растлумачыў, што гэты праект прапануе зніжку 50% для грамадзян Беларусі за выдачу нацыянальных віз, што будзе парытэтным рашэннем, бо беларусы такую зніжку да грамадзян Літвы выкарыстоўваюць.
Згодна з новым парадкам, з ліпеня нацыянальная літоўская віза грамадзянам Беларусі будзе каштаваць 60 еўра.