Аляксандр Лукашэнка адзначае, што з Брэстам у яго звязаныя асаблівыя ўспаміны, перадае БелТА.
Фота Сяргея Гудзіліна.
«Павінен сказаць, для мяне горад не чужы. Гэта мой горад. Я ведаў кожную вулачку таго савецкага горада, абхадзіў тут кожны квадратны метр, асабліва ў апошнія гады службы, калі давялося займацца грамадска-палітычнай працай. Усё маё вайсковае жыццё было тады звязанае з абаронай горада і нашай велізарнай краіны», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, Брэст тады для яго быў вельмі душэўным і местачковым, горадам, які не моцна цягнуў на цэнтр рэгіянальнага значэння.
0
0
0
0
0
0