Грамадства6969

Ва ўпраўленнях уласнай бяспекі шок: работнікі міліцыі, СК, КДБ выступаюць праз сацсеткі супраць Лукашэнкі

Сацыяльныя сеткі нервова адрэагавалі на брутальныя затрыманні мірных грамадзян 18-21 чэрвеня і наступныя суды па ўсёй краіне. Сілавікоў, якія мелі неасцярожнасць асабліва праявіць сябе падчас хапуна, імгненна ідэнтыфікоўвалі.

Каб падтрымаць у вачах грамадства давер да скампраметаваных праваахоўных інстытутаў, у сацыяльных сетках стыхійна пачалі з'яўляцца паўананімныя сведчанні таго, што не ўсе людзі ў пагонах гатовыя выконваць спрэчныя загады. 

Гэта праяўляецца так: вядучым палітычным блогерам праз форму зваротнай сувязі пачалі прыходзіць фота ў форме, або службовыя пасведчанні, або іншы індэнтыфікатар належнасці да сілавой структуры. З дабаўленай палітычнай рэмаркай.

Робіцца гэта ўсё пад тэгам #пагоныпобач.

Суправаджальная лічба «97%» — гэта палітычны гумар, які сімвалізуе вынікі інтэрнэт-галасаванак аб падтрымцы Лукашэнкі, у якіх ён набіраў 3%. Адпаведна — людзі прылічваюць сябе да астатніх 97%. 

У сацыяльных сетках ужо дзясяткі такіх публікацый. Не ўсім ім можна безумоўна давяраць, але нешта выглядае досыць праўдападобна. 

Да гэтага флэшмобу далучыліся прадстаўнікі бадай што ўсіх сілавых структур: КДБ, ААЦ, войска, СК, Пракуратура, розныя падраздзяленні МУС — ад ДАІ да ГУБАЗіК.

Наколькі вядома «Нашай Ніве», у некаторых аддзелах ад учора быў абвешчаны рэжым трывогі: службы ўласнай бяспекі правяраюць у супрацоўнікаў тыя рэчы, па якіх можна ідэнтыфікаваць «рэнегатаў».

Ужо вядомыя розныя метады пошуку: ажно да вымярэння міліметровай лінейкай водступаў ад пячатак. Але пакуль не чуваць ні пра аднаго ідэнтыфікаванага. 

Вядома таксама, што ў некаторых службах сёння мусова правяраюць мабільныя тэлефоны ў спадзеве знайсці нешта ідэалагічна «забароненае» кшталту падобных фотаздымкаў ці чатаў у месенджарах з палітычнымі блогерамі.

Тыя, хто адмаўляецца паказваць тэлефон, нібыта трапляюць пад падазрэнне. 

У некаторых аддзелах начальства звяртаецца да служачых з застрашваннем і апісаннем магчымых наступстваў у выпадку ўдзелу ў флэшмобе #пагоныпобач. 

Але няма сведчанняў, што дзеянні службаў уласнай бяспекі ведамстваў неяк змяншаюць маштаб з'явы: ледзь не штогадзіну ў сацыяльных сетках з'яўляюцца новыя фота, а да гэтага флэшмоба далучаюцца іншыя работнікі дзяржаўных устаноў — ад медыкаў да журналістаў.

Каментары69

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса1

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса1

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць