Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка на пасяджэнні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, паведамляе прэс-служба ўрада.

 «Менавіта абыякавасць бацькоў і прыводзіць да таго, што іх дзеці падпадаюць пад уплыў дэструктыўных і злачынных элементаў. Не магу не назваць злачыннымі паводзіны дарослых, у тым ліку і бацькоў, што ўцягваюць дзяцей у палітычныя гульні. На жаль, такія факты адзначаліся ў апошні час. Мяркую, што выкажу агульнае меркаванне членаў Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці аб недапушчальнасці ўцягвання дзяцей у розныя палітычныя авантуры, а бацькам хачу параіць больш адказна і ўважліва ставіцца да сваіх дзяцей», — падкрэсліў ён.

Віцэ-прэм'ер прапанаваў сябрам камісіі на наступным пасяджэнні дадаткова разгледзець пытанне аб узмацненні ролі бацькоў у выхаванні дзяцей, а таксама папрасіў Міністэрства адукацыі сумесна з аблвыканкамамі вывучыць гэтую праблематыку і выпрацаваць канкрэтныя прапановы па выпраўленні сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0