Псеўдаброкеры выманілі ў 68-гадовага магілёўца каля 157 тысяч рублёў — следчыя распачалі крымінальную справу.

Пажылы мужчына з Магілёва зарэгістраваўся на сайце LHK-Group.com у красавіку гэтага года. На працягу месяца пенсіянер уносіў грошы на рахунак сэрвісу ў надзеі ўзбагаціцца за кошт адсоткаў, якія яму абяцаў менеджар сайта. У нейкі момант магілёвец вырашыў забраць свае грошы, але брокер запатрабаваў за вывад грошай 8 тысяч даляраў. Такую суму пенсіянер адмовіўся ўносіць і тады на яго паведамленні проста перасталі адказваць.

За ўвесь перыяд мужчына ўнёс больш за 157 тысяч рублёў — гэтыя грошы, паводле яго слоў, ён ашчаджаў шмат гадоў. У эквіваленце на сёння гэта каля 66 тысяч даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0