Колькасць дадатковых смерцяў у Еўропе, выкліканых COVID-19, вырасла ў сакавіку і красавіку на 140 тысяч чалавек, паведамляе Еўрастат.

Звесткі Еўрастата ахопліваюць 21 краіну Еўрасаюза. Не ўлічаны лічбы з Вялікабрытаніі, якая асабліва пацярпела ад пандэміі, а таксама Ірландыі, Грэцыі, Харватыі, Кіпра, Латвіі, Мальты, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі і Славеніі.

У сярэднім было зафіксавана прыкладна на 140 тысяч больш смерцяў на працягу 10-17-га тыдняў (сакавік — красавік) у 2020 годзе, чым сярэдняя колькасць смерцяў за той жа перыяд за чатыры гады з 2016 па 2019 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0