White House

White House

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы з польскім прэзідэнтам Анджэем Дудай заявіў аб даўніх саюзніцкіх адносінах паміж дзвюма краінамі. «Польшча і ЗША разам змагаліся з нацыстамі падчас Другой Сусветнай вайны, а амерыканцы і палякі змагаліся плячо ў плячо ў барацьбе з камуністычнай тыраніяй», — заявіў амерыканскі прэзідэнт у прывітальным слове.

Трамп заявіў, што супольная мэта Польшчы і ЗША была ў перамозе заходняй цывілізацыі. «Мы будзем абараняць гэтыя каштоўнасці разам», - сказаў Трамп.

Амерыканскі прэзідэнт таксама дадаў, што Варшава ўкладае вялікія грошы ў бюджэт НАТА. Паводле яго слоў. Польшча з'яўляецца адной з васьмі краін Паўночнаатлантычнага альянсу, якая рэальна выдаткоўвае грошы на сваю абарону.

На пытанне аб перакіданні дадатковых амерыканскіх вайскоўцаў з Нямеччыны ў Польшчу, Трамп адзначыў, што Варшава гатовая заплаціць за гэта. «Гэта сур'ёзны сігнал для Расіі. Але значна больш важным момантам я лічу той факт, што Германія выдаткоўвае вялікія грошы на куплю энергарэсурсаў з Расіі замест таго, каб выдаткоўваць іх на абарону ад Расіі. Думаю, што самі немцы гэтым незадаволеныя, але гэта іх выбар», — дадаў амерыканскі прэзідэнт.

Анджэй Дуда стаў першым замежным лідарам, запрошаным у Белы дом пасля ўспышкі каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?