Як паведамляе Сусветная метрыка, колькасць выпадкаў каранавіруса ў свеце дасягнула 9 млн 532 тысячы чалавек. Памерлі за ўвесь час 485 тысяч, вылечыліся 5 млн 179 тысяч.

Учора было зафіксавана 172 тысячы новых выпадкаў, памёр 5 071 чалавек.

Універсітэт Джонса Хопкінса дае меншыя лічбы: 9,4 млн, 145 тысяч за суткі, 4,72 млн вылечыліся.

Найбольшая колькасць выпадкаў заражэння ў Бразіліі і ЗША (40 995, 38 386 адпаведна).

У Еўропе найбольшы прырост у Расіі — 7 176, ва Украіне — 940, Брытаніі — 652, Нямеччыне — 476, Беларусі — 458, Партугаліі — 367, Малдове — 364, Швецыі — 343, Іспаніі — 334, Румыніі — 321, Польшчы — 294.

У Літве — 1, Эстоніі — 1, Латвіі — 0. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0