УНІАН

УНІАН

Ва Украіне 24 чэрвеня зафіксавалі 994 выпадкі каранавіруснай хваробы, паведамляе Бі-бі-сі Украіна.

Усяго з пачатку эпідэміі на Covid-19 ва Украіне захварэлі 40 тысяч чалавек.

1067 чалавек памерлі, а 17 тысяч выздаравел.

У цэлым у краіне правялі 606 тысяч тэставанняў метадам ПЦР.

Апошні тыдзень Украіна б'е антырэкорды па колькасці хворых Covid-19.

Напярэдадні зафіксавалі за дзень 940 выпадкаў каранавіруса, а 18 чэрвеня быў 921 выпадак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0