Кабар

Кабар

Аналіз на каранавірус COVID-19 у прэзідэнта Кыргызстана Сааранбая Жээнбекава пасля яго вяртання ў Бішкек з Масквы паказаў адмоўны вынік, паведаміла ў чацвер прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Талганай Стамаліева, піша Інтэрфакс.

«Па прыбыцці з Масквы Жээнбекаў і члены дэлегацыі здалі паўторны тэст на наяўнасць каранавіруснай інфекцыі. Вынікі аналізу кіраўніка дзяржавы паказалі адмоўны вынік», - сказала Стамаліева.

Паводле яе слоў, Жээнбекаў знаходзіцца на самаізаляцыі і вядзе працу ў аддаленым рэжыме.

У двух членаў дэлегацыі пацвердзілася наяўнасць каранавіруса. У астатніх членаў дэлегацыі адмоўны вынік.

Учора стала вядома, што Сааранбай Жээнбеков ўстрымаўся ад наведвання параду ў Маскве пасля станоўчага тэсту на каранавірус у членаў дэлегацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0