У судзе Ленінскага раёна Гродна 25 чэрвеня прайшлі суды над трыма чалавекамі. Усіх судзілі па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) за інцыдзент, які здарыўся 29 траўня, калі прыязджаў Сяргей Ціханоўскі, паведамляе spring96.org

Як сказана пратаколе, складзеным на Яўгена Клімука, той «з хуліганскіх памкненняў перашкаджаў праезду службовага транспарту, атаксама намагаўся справакаваць штурханіну». Сведкамі па яго справе выступілі міліцыянт Арцём Пішчык і амапавец Аляксандр Палуэктаў. Арцём Пішчык не змог пацвердзіць, што Клімук нешта крычаў ці ўдзельнічаў у штурханіне.

У выніку суддзя Руслан Гурын вырашыў пакараць Клімука штрафам у 15 базавых велічын (405 рублёў).

Яўген Клімук — жыхар гораду Скідзель, мае трэцюю групу інваліднасці.

Справу Юліі Карначавай, маці двух малых дзяцей, разглядзела суддзя Алена Пятрова і ў выніку прысудзіла ёй штраф у 20 базавых велічынь (540 рублёў).

А справу пенсіянеркі Станіславы Дамшэль суддзя Ларыса Барэль разгледзела праз Skype-канферэнцыю. Як кажа праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, які маніторыў судовае пасяджэнне, назіралася вельмі кепская сувязь.

У выніку пенсіянерку аштрафавалі на 20 базавых велічынь (540 рублёў).

Як паведаміў Уладзімір Хільмановіч, у раёне вуліцы Горкага затрымалі і завезлі ў РАУС Паўла (прозвішча пакуль невядомае), які ехаў на сённяшнія суды са сцягам на сваёй машыне «Страна для жизни». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0