У акцёра Міхаіла Яфрэмава, які знаходзіцца пад хатнім арыштам пасля ДТЗ са смяротным вынікам, адбыўся сардэчны прыступ. Пра гэта заявіў яго адвакат Эльман Пашаеў, паведамляе mk.ru.

Па словах Пашаева, артысту стала дрэнна мінулай ноччу. Яго сям'я хацела выклікаць хуткую дапамогу, але Яфрэмаў адгаварыў блізкіх. Раніцай 25 чэрвеня акцёру стала лепш, аднак недамаганне прымусіла яго адмовіцца ад планаў наведаць магілу маці — у гэты дзень была гадавіна яе смерці.

Пашаеў паведаміў, што Яфрэмаў знаходзіцца «ў прыгнечаным стане». Акрамя таго, перажыванняў артысту дадала крытыка з боку дачкі Ганны-Марыі, якая ў сацыяльных сетках рэзка выказалася аб жаданні акцёра ўсынавіць дзяцей загінулага пасля ДТЗ Сяргея Захарава.

Расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў здзейсніў смяротнае ДТЗ, яму пагражае да 12 гадоў турмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0