Фота Надзеі Бужан
Пра гэта міністр замежных спраў заявіў сёння журналістам, піша Інтэрфакс.
«Гэта памылка многіх цяпер вонкавых, унутраных сіл — усе думаюць, што рэжым слабы. Усе ўспамінаюць 2010 год, тады таксама ўсе думалі, што рэжым слабы, а цяпер яшчэ больш слабейшы», — сказаў Макей.
«Запэўніваю вас, — рэжым моцны, спакойны, і мы ўпэўненыя ў тым, што сітуацыя будзе пад кантролем», — падкрэсліў ён.
Таксама Уладзімір Макей сказаў, што ўлады не зацікаўлены ў пагаршэнні адносін з Захадам на фоне выбараў прэзідэнта, а Лукашэнка, хутчэй за ўсё, прыме запрашэнне Уладзіміра Пуціна сустрэцца на адкрыцці мемарыяла пад Іржэвам 30 чэрвеня.