Фота: Яўген Ярчак
Пра гэта міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў сёння журналістам, піша Tut.by.
«Ведаеце, мне вельмі спадабаліся ацэнкі Зянона Пазняка, ацэнкі некаторых сітуацый у Беларусі, некаторых кандыдатаў. Я шмат у чым з ім згодны, гэта тое, што называецца «бачыць здалёк — бачыць трапна», ён бачыць дакладна, што адбываецца, і ацэнкі дае адэкватныя. Думаю, калі б ён быў у Беларусі і меў больш інфармацыі, ён даў бы яшчэ больш дакладную ацэнку сітуацыі. Ідзе расследаванне», — мяркуе У. Макей.