Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты пракаментаваў сітуацыю з забеспячэннем вадой у сталіцы, паведамляе СТБ.

— Не думаю, што тут ёсць нейкі ўжо занадта залішні форс-мажор. Магчыма, на фоне ў тым ліку палітычнай кампаніі, што праходзіць, любая падзея разглядаецца пад павелічальным шклом. І, натуральна, абсалютна звычайныя, штатныя сітуацыі, на жаль, выходзяць на такі ўзровень, — сказаў Круты.

— Зараз базавай версіяй з'яўляецца тое, што падчас рамонтных работ, калі замяняўся ўчастак водаправода, у пакінутай частцы вада на працягу месяца або паўтара месяца ва ўмовах спёкі і пад уплывам іншых фактараў знаходзілася ў застойным становішчы. Калі ўвесь водаправод быў звараны, яна трапіла ў сістэму, прайшоўшы праз адпаведныя сістэмы ачысткі, з рэагентамі і іншае. Але, тым не менш, выклікала такую сітуацыю. Гэта базавая версія, — адзначыў чыноўнік.

Нагадаем, жыхары некалькіх раёнаў сталіцы сутыкнуліся з рэзкім і непрыемным пахам. Пытанне забруджвання вады закранула больш за 2 тысячы сталічных дамоў — гэта звыш 700 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0