У Мінску ратавальнікі выцягнулі з кабельнага калодзежа трох мужчын без прытомнасці. Два з іх загінулі, а трэцяга мужчыну забрала хуткая. Такую інфармацыю ў сваім Facebook размясціў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчыны пад зямлёй праводзілі работы», — адзначыў Віталь Навіцкі.
Фота: Адар'я Гуштын, Tut.by.