Арышт галоўных канкурэнтаў Аляксандра Лукашэнкі на гэтых выбарах — Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі, а таксама масавыя парушэнні свабоды сходу і слова ў Беларусі выклікалі беспрэцэдэнтную хвалю салідарнасці. 

Шматлюдныя акцыі падтрымкі сабралі беларусаў у Варшаве, Берліне, Вільні, Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесе і нават на Кіпры, Ізміры (Турцыя), у Барселоне і Малазе, дзе ніколі раней беларусы не арганізоўвалі палітычных акцый.

Прайшоў Ланцуг салідарнасці ў Беластоку, дзе жывуць беларусы Падляшша, а таксама працуюць шматлікія грамадзяне Беларусі, якія не маюць працы за мяжой. 

Беларусы Беластока выцягнуліся ў ланцуг у знак салідарнасці з затрыманымі ўдзельнікамі пікетаў па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў. Удзельнікі прыйшлі з самаробнымі плакатамі супраць Лукашэнкі, а адзін хлопец прыйшоў у цяльняшцы і са сцягам Сіл мабільных аперацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0