Першапачаткова кансалідатар рэйса, кампанія «Інтэрсіці» планавала ажыццяўляць рэйсы з 28 чэрвеня, піша toursoyuz.by

Цяпер прынятая пастанова адкласці старт чартараў да 5 ліпеня (уключна). Магчыма, да гэтага часу Беларусь увойдзе ў так званы «зялёны спіс» краін, уезд з якіх у Туніс магчымы без даведкі аб адсутнасці COVID-19.

Туніс адкрываецца для замежных падарожнікаў з 27 чэрвеня. Улады краіны распрацавалі некалькі варыянтаў уезду ў Туніс — з тэстамі і без.

Раней стала вядома, што чартары ў Чарнагорыю адкладзеныя да 10 ліпеня. Першапачаткова паведамлялася, што яны стартуюць з Мінска 16 чэрвеня, а потым былі адакладзеныя да 1 ліпеня, і і зараз да 10 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0