Суверэнітэт — гэта не абстрактнае паняцце, а тое, што дазваляе цяперашняму і дазволіць наступным пакаленням заставацца беларусамі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас балю выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў.

Ён пажадаў моладзі зберагчы Беларусь і заставацца на сваёй зямлі. «Гэта дазволіць самім прымаць рашэнні ў сваім жыцці і жыцці краіны, а не азірацца па баках і думаць, што скажуць ці, яшчэ горш, пакажуць з Усходу ці Захаду. Не пакланяцца ўсім замежнаму, не пераймаць чужых традыцый, а самім стаць узорам, на які захочуць раўняцца іншыя краіны і народы», — сказаў ён, паклікаўшы выпускнікоў захоўваць традыцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0