Брытанскі рок-гурт The Rolling Stones забараніў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу выкарыстоўваць свае песні падчас перадвыбарных мітынгаў, паведамляе BBC.

Заяву ад імя гурта апублікавала арганізацыя BMI.

«BMI апавясціла перадвыбарную кампанію Трампа ад імя Stones, што несанкцыянаванае выкарыстанне іх песень будзе парушэннем ліцэнзійнай дамовы», — паведамілі ў BMI.

Калі Дональд Трамп працягне выкарыстоўваць песні The Rolling Stones, то яго будзе чакаць судовы працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0