Пра падвышаны ўзровень радыяцыі паведаміла Арганізацыя Дамовы аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў. Там адзначылі, што небяспекі для людзей няма, піша DW.

У некаторых частках Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі і Расіі зафіксаваны павышаны ўзровень радыяцыі. Пра гэта ў нядзелю, 28 чэрвеня, паведаміла агенцтва AFP са спасылкай на Арганізацыю Дамовы аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (CTBTO).

На карце, распаўсюджанай гэтай арганізацыяй, радыяактыўная пляма ахоплівае паўднёвую траціну Швецыі, паўднёвую палову Фінляндыі, Эстонію, Латвію, а таксама паўночны захад Расіі, у тым ліку Санкт-Пецярбург. У CTBTO адзначылі, што такі ўзровень радыяцыі не пагражае чалавеку.

Выканаўчы сакратар CTBTO адзначыў, што з высокай доляй імавернасці зарэгістраваныя выкіды радыяцыі маюць цывільнае паходжанне.

Паводле Нацыянальнага інстытута здароўя і навакольнага асяроддзя Нідэрландаў, крыніца выкідаў радыяцыі знаходзіцца на захадзе Расіі. У сваю чаргу расійскі канцэрн Расэнергаатам абверг імавернасць здарэння на АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0