Следчы камітэт праводзіць расследаванне прычын гібелі рабочых у кабельным калодзежы, паведамляе Тelegram-канал «Мінск. Афіцыйна».

Рабочыя будаўнічай арганізацыі праводзілі работы па пракладцы электрычнага кабелю цераз праезную частку праспекта Дзяржынскага. Увечары 26 чэрвеня іх знайшлі без прытомнасці ў кабельным калодзежы.

Двух з іх медыкам выратаваць не ўдалося. Трэцяга пацярпелага шпіталізавалі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі са страсеннем мазгоў, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені, ранкамі галавы і пляча.

Супрацоўнікі МНС правялі замеры паветра ў калодзежы на наяўнасць атрутных рэчываў з дапамогай аўтамабіля хімічнай і радыяцыйнай абароны. Перавышэнняў гранічна дапушчальных канцэнтрацый небяспечных рэчываў не выяўлена.

Распачата спецыяльнае расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0