Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 29 чэрвеня з-за навальніц і спякоты, паведамляе Белгідрамет.
Паводле сіноптыкаў, у панядзелак месцамі па краіне чакаюцца навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў: ноччу слабы, днём умераны, пры навальніцы парывісты. Тэмпература паветра днём складзе +24…+30°С, ноччу слупок тэрмометра пакажа +12…+18°С.