Кандыдат ад апазіцыі Рафал Тшаскоўскі ідзе на выбарчы ўчастак. Фота з яго твітара

Кандыдат ад апазіцыі Рафал Тшаскоўскі ідзе на выбарчы ўчастак. Фота з яго твітара

Сёння ў Польшчы адбываецца першы тур прэзідэнцкіх выбараў.

Сацыёлагі не сумняюцца, што ён не выявіць пераможцы. У другі тур выходзяць дзейны прэзідэнт, кандыдат ад кансерватыўнай партыі PiS Анджэй Дуда, а таксама Рафал Тшаскоўскі — мэр Варшавы і кандыдат ад ліберальнай Грамадзянскай кааліцыі.

Масавы ўдзел у выбарах моладзі — экзіт-полы даюць рост яўкі ў катэгорыі 18-29 гадоў нават у паўтара разу болей проці папярэдніх выбараў — дае шанцы Тшаскоўскаму паказаць някепскі вынік у першым туры. 

А вось вынікі другога тура прадказаць немагчыма. Яго вынік могуць вырашыць лічаныя галасы, пакуль сімпатыі палякаў дзеляцца амаль пароўну.

Абодва галоўныя кандыдаты — даволі маладыя. І дзейнаму прэзідэнту, і кандыдату ад апазіцыі — па 48 гадоў.

Польшча — у адрозненне ад Беларусі — дэмакратычная краіна. Нікога з кандыдатаў там не пасадзілі за краты, а галасы на выбарах падлічваюць адкрыта. За апошнія 25 гадоў Польшча зрабіла вялікі скачок у сваім эканамічным і сацыяльным развіцці. На выхадзе з саўка Беларусь і Польшча знаходзіліся прыкладна на адным узроўні, а цяпер сярэднія заробкі ў Польшчы перавышаюць беларускія ў 2,5 разу, а сярэднія даходы сямей — нават у 3 разы, за кошт большых сацыяльных выплат пенсіянерам і дзецям і большых даходаў ад прыватнага бізнэсу.

Абодва галоўныя кандыдаты падзяляюць арыентацыю на Еўрасаюз і НАТА, але разыходзяцца ў стаўленні да сацыяльных пытанняў.

Прэзідэнт у Польшчы мае абмежаваныя паўнамоцтвы, роля прэм'ера важнейшая. Аднак лібералы спадзяюцца, што перамога на прэзідэнцкіх выбарах пракладзе ім дарогу да поспеху на парламенцкіх.

Беларуская палітыка Польшчы пры ліберальных і кансерватыўных урадах заставалася практычна нязменнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?