Абстаноўку ў Беларусі спрабуюць расхістаць, таму ўлада прымае папераджальныя меры, сказаў Лукашэнка ў Салігорску. Фрагмент яго выступу паказалі ў эфіры БТ-1.

«Людзі не разумеюць, што ідзе спакойнае расхістванне абстаноўкі. Калі б мы тады некаторых не працверазілі, сёння б ужо бушаваў і Салігорск», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Іх ідэалогія — вяртанне да старой Канстытуцыі 1994 года. Дзіўна: перамены, рэформы, і раптам 1994 год. Можа быць, ёсць у гэтай зале той, хто памятае, з чаго мы з вамі пачыналі? Калі ў мяне валяліся пад трыбунай у парламенце дэпутаты, калі я выходзіў выступаць. Калі ішла бойка (ніхто нічога не хацеў рабіць, ніхто нічым не займаўся) паміж новай уладай, якая зараджалася, і старым парламентам. Усё на народ перакінулася: страйкі, талоны, — нагадаў кіраўнік дзяржавы. — Вы хочаце туды вярнуцца? Вяртайцеся — без мяне. Але не дазваляйце вяртацца да таго, ад чаго мы з вамі сышлі».

«Выбары будуць вельмі цікавыя, а пасля выбараў будзе яшчэ цікавей. Гэта я абяцаю», — падсумаваў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0