Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда лідзіруе ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, набраўшы 45,73% галасоў выбаршчыкаў. Пра гэта ў панядзелак са спасылкай на вынікі падлікаў 82,2% выбарчых бюлетэняў паведаміла агенцтва Reuters.

Галоўны апанент дзейнага кіраўніка краіны — мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, які прадстаўляе найбуйнейшую польскую апазіцыйную партыю «Грамадзянская платформа», — займае другое месца, набраўшы 28,51% галасоў.

Такім чынам, ніводзін з кандыдатаў не набірае неабходную для безумоўнай перамогі простую большасць галасоў, і яны працягнуць барацьбу ў другім туры, які запланаваны на 12 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0