не будзьце свяцейшымі за свае народы –
тых народаў няма, гэтыя вас не чуюць
не забудзьце засыпаць за сабой
усе ямы з раскопамі праўды
і не стойце на дарозе з рукой паднятай:
хто спазніўся той не паспеў –
нікога не давяла яшчэ да дабра
гісторыя пакутаў слёз і крыві
не забывайце: «гісторыя ёсць навукай
перапісвання тоўстых але чужых кніжак
у свой тонкі але агульны сшытак»
* * *
Алесь Чобат нарадзіўся ў 1959 у Скідалі. Жыве ў Горадні. Друкуецца ў НН ад часу яе аднаўлення ў 1991 годзе.
* * *
Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.





