Фота Надзеі Бужан
Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга Севярынец у сваім фэйсбуку.
Павел быў затрыманы пасля пікета на Камароўцы 7 чэрвеня і асуджаны на 15 сутак. Потым стала вядома, што яму дадалі яшчэ 15 сутак, і на свабоду ён так і не выйшаў. Таксама за Паўлам «вісяць» не адбытыя некалькі дзясяткаў сутак за снежаньскія акцыі пратэсту.
Для яго таксама не прымалі рэчы і элементарныя прадметы гігіены. У пятніцу Вольга Севярынец апублікавала ў сваім фэйсбуку зварот да міліцыі, работнікаў судоў і ізалятараў.
«Я веру, сярод вас ёсць сумленныя людзі»: Вольга Севярынец звярнулася да супрацоўнікаў міліцыі, судоў і ізалятараў
0
0
0
0
0
0