29 чэрвеня прыблізна ў 12 гадзін у Бабруйскі РАУС паступіла паведамленне аб тым, што ў вадаёме недалёка ад райцэнтра выяўленая перавернутая аўтамашына Nissan, паведамляе МУС.

У салоне машыны былі знойдзены целы чацвярых мужчын (усе жыхары Бабруйска 52, 41, 38 і 34 гадоў). Сярод загінулых — супрацоўнік аддзела міліцыі Першамайскага раёна Бабруйска і супрацоўнік Акадэміі МУС. Абодва знаходзіліся не на службе.

Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі міліцыі, следчыя, эксперты і ратавальнікі. Высвятляюцца абставіны здарэння і прычыны смерці пацярпелых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0