Савет Міністраў з 1 ліпеня адмяняе ўведзеныя ў сувязі з COVID-19 абмежаванні для транзітных перавозчыкаў.

Нагадаем, транзітныя перавозчыкі павінны былі праязджаць толькі па вызначаных рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, на якіх магчымы прыпынак (стаянка) для адпачынку і харчавання кіроўцаў, запраўкі транспартных сродкаў. Яны таксама былі абавязаныя пакідаць тэрыторыю Беларусі па самым кароткім маршруце не пазней за дзень, якi iдзе за днём уезду. Цяпер гэтыя патрабаванні для транзітных перавозчыкаў адмяняюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0